Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітыка зьнялі зь цягніка ў Берасьці, калі ён вяртаўся з Варшавы ў Менск.

Пра затрыманьне Някляева паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку дырэктар агенцтва БелапПАН Алесь Ліпай:

Кандыдат ў прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году і былы палітвязень Уладзімер Някляеў у складзе дэлегацыі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці сустракаўся ў Варшаве з польскімі палітыкамі, а 23-га сакавіка яны правялі дыскусію ў Сэйме Польшчы.

Някляеў разам зь Міколам Статкевічам уваходзіць у Беларускі Нацыянальны Кангрэс, які ўзяў на сябе адказнасьць за правядзеньне ў Дзень Волі 25 сакавіка акцыі пратэсту ў Менску.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG