Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хмарка (Галіна Панамарова)

Сакавіку маё вітаньне!
Хай крые сьнег усё дазваньня,
Няхай пануе шчэ зіма,
Хай завіруха круціць ўночы
І сьлепіць белым сьнегам вочы,
Няхай цяпла яшчэ няма;
Хай неба хмарамі пакрыта
І вецер вые так сярдзіта,
Нібы пагрозы шле вясьне,
Нібы хаўтуры ёй спраўляе
І сьцежкі сьнегам спавівае,
І дрэвы стыгнуць у зімнім сьне.
Але я страхам тым ня веру –
Вясна адчыніць сабе дзьверы
І сонца выгляне з-пад хмар,
І сакавік сваёй размовай
Прагоніць цяжкі сон зімовы
І ажывіць зямлі абшар.
Блакітам глянуць неба далі,
І ўсе, што доўга так чакалі
Вясны жаданае прыход,
Свой злучаць голас зь сьпевам волі,
З чароўным гімнам лепшай долі
І стопяць гэтым гімнам лёд!
Сакавіку мы шлём вітаньне!
Зімы сярдзітае кананьне
Не напалохае больш нас.
Яе мінуўся час і сіла,
Зіму чакае ўжо магіла
І блізкі нам вясновы час!

«Полымя», 1925, №2

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG