Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лагвінца павялі на абсьледаваньне, яго ахоўваюць супрацоўнікі ў цывільным


Алесь Лагвінец, архіўнае фота

Пра гэта Свабодзе паведаміў сын зьбітага і затрыманага палітыка 23 сакавіка Антось Лагвінец, які пастаянна знаходзіцца ў 9-м шпіталі, куды ягонага бацьку з паседжаньня суду забрала «хуткая дапамога».

Раніцай Антось паведамляў, што «ўсё добра, уначы Алеся нікуды не вывозілі», і што каля яго ўсю ноч стаялі міліцыянты ў форме.

«Бацьку павялі на абсьледаваньне. Больш нічога не вядома. Пасьля вынікаў будзе прымацца рашэньне, ці везьці яго ў суд, ці пакідаць у шпіталі. Дактары ставяцца добра. Але пэрсанал у шоку ад таго, што бацьку ўтрымліваюць пад аховай. Ноччу былі міліцыянты ў форме, раніцай іх зьмянілі „шуняўкі“ бяз формы», — сказаў Антось Лагвінец Свабодзе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG