Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлевізар über alles


Да суседа па лецішчы прыяжджалі сваякі з Кіеву. З гэтае нагоды быў запрошаны на шашлык і я.

Крыстыян Крог, «Барацьба за выжываньне» (1889)
Крыстыян Крог, «Барацьба за выжываньне» (1889)

Падвыпіўшы, гаспадар дужа шкадаваў украінскую радню, якая пад бандэраўскім прыгнётам гібее ў голадзе ды халадэчы. Радня спачатку ў неўразуменьні пераглядалася, а потым усё ж адважылася запярэчыць:

— Мы там жывем, але гэтага не адчуваем...

— Бо вас нахабна абдурваюць! — рашуча задушыў апазыцыю ў застольлі мой сусед.

— Вы пакуль тут гасьцюеце — тэлевізар паглядзіце. Дык хаця б дазнаецеся, як насамрэч у тым вашым Кіеве людзі жывуць!

Каюся: я змаўчаў. Бо ўспомніў, як паўстагодзьдзя таму сам спачуваў гаротнаму лёсу простых амэрыканцаў.

Замена галоваў на тэлевізары адбылася ня сёньня.

Мікалай Тоўсьцік

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG