Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі актывістаў БНФ

абноўлена

Мікіта Краснакуцкі
Мікіта Краснакуцкі

У Менску затрыманыя двое сябраў «Моладзі БНФ» Мікіта Краснакуцкі і Мікалай Логвінаў.

Як паведаміў Свабодзе старшыня арганізацыі Юрась Лукашэвіч, абодва затрыманыя знаходзяцца ў Першамайскім РУУС Менску. Прычына іх затрыманьня - раздача нацыянальнай сымболікі ў цэнтры гораду, тэлефоны хлопцаў адключаныя.

Дзяжурны Першамайскага РУУС сказаў Свабодзе, што такіх затрыманых у Першамайскім РУУС няма.

17:45 Актывісты «Моладзі БНФ» Мікалай Логвінаў і Мікіта Краснакуцкі аштрафаваныя на пяць базавых велічынь (115 руб) кожны ў Першамайскім судзе Менску.

10 сакавіка хлопцы раздавалі на тэрыторыі Менскага гарадзкога політэхнічнага каледжу стужкі зь беларускім нацыянальным арнамэнтам і запрашэньні на Дзень Волі.

Кіраўніцтва каледжу напісала заяву ў міліцыю.

14 сакавіка Мікалая і Мікіту міліцыя забрала проста з экзамэну.

Актывістам «Моладзі БНФ» інкрымінавалі «распаўсюд інфармацыі пра акцыю, якая яшчэ не дазволеная».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG