Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майстры


Карл Хольсё, «Чаканьне каля акна»
Карл Хольсё, «Чаканьне каля акна»

Прыйшлі майстры. Пераапрануліся ў зашмальцаваныя сьпяцоўкі, распакавалі рыштунак. Спыталі пра сякія-такія моманты замовы. І пачалі.

Я сяджу ў суседнім пакоі і слухаю бразгат жалезьзя, скрыгат дрыля, скавытаньне зваркі. Праз шчыліны пад дзьвярыма цягне пылам, дымам, смуродам. Я думаю, якая цяжкая, брудная і шкодная праца ў гэтых мужчынаў. Сантэхнічная. Не пасьпяваю пашкадаваць іх...

Ляскат на момант згасае і да мяне даносяцца вясёлыя жарты работнікаў. І раптам скрозь сьценку мажорна загучаў сіплы голас аднаго з іх.

Yesterday...

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org

XS
SM
MD
LG