Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анархісты накінулі пятлю на шыю помніку царскаму гарадавому ў Менску. Затрыманы Вячаслаў Касінераў


Вячаслаў Касінераў
Вячаслаў Касінераў

Суполка анархістаў «Чорная ружа» паведамляе, што ўвечары 12 сакавіка быў затрыманы актывіст Вячаслаў Касінераў. Гэта пацьвярджае Свабодзе сяброўка Касінерава.

Паводле яе, Касінерава затрымалі ў час учорашняй акцыі анархістаў: тыя накінулі зашмаргу на шыю менскаму помніку царскаму гарадавому. Касінерава затрымалі супрацоўнікі Маскоўскага РАУС каля 22:20, цяпер перавезьлі ў Цэнтральны РАУС, маюць судзіць па адміністрацыйным артыкуле каля 12-й гадзіны ў менскім судзе Цэнтральнага раёну.

Раней анархісты Андрэй Дзянюшкін і Руслан Халікаў былі затрыманыя сярод іншых у Берасьці пасьля «Маршу недармаедаў» 5 сакавіка. Ім прысудзілі 5 сутак, але пасьля 5 дзён зьняволеньня іх не адпусьцілі. Новы суд над іміды іншымі ўдзельнікамі берасьцейскіх пратэстаў пачаўся 13 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG