Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго затрымалі на Берасьцейшчыне


Берасьце, "Марш недармаедаў" 5 сакавіка.

У Берасьці і вобласьці працягваюцца затрыманьні актывістаў і журналістаў, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных маршах «недармаедаў».

У першай палове дня каля пад’езду свайго дому быў затрыманы блогер Сяргей Пятрухін зь Берасьця. Каля дзьвярэй яго чакалі ўчастковы міліцыянт і чалавек у цывільным, якія прапанавалі Сяргею прайсьці ў РАУС дзеля размовы наконт яго відэасюжэтаў на YouTube з крытыкай міліцыянтаў. Празь некалькі гадзінаў Сяргей Пятрухін здолеў патэлефанаваць сябрам і паведаміў, што яго затрымалі паводле артыкулу за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Блогер не пасьпеў паведаміць падрабязнасьцяў і прасіў знайсьці яму адваката. Цяпер сувязі зь Сяргеем няма: яго тэлефон выключаны.

Таксама яшчэ да пачатку стыхійнага маршу «недармаедаў» у Берасьці быў затрыманы журналіст-відэаапэратар Дзьмітрый Гарбуноў. Журналіст пасьпеў паведаміць пра затрыманьне праваабаронцам. Цяпер ягоны тэлефон не адказвае.

За іншымі актывістамі ў Берасьці сочаць людзі ў цывільным. У Кобрыні міліцыянты затрымалі мясцовага актывіста Аляксандра Меха.

XS
SM
MD
LG