Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія плянуе афіцыйна запусьціць працэдуру выхаду краіны з Эўразьвязу 14 сакавіка


Тэрэза Мэй
Тэрэза Мэй

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй плянуе афіцыйна запусьціць працэдуру выхаду краіны з Эўразьвязу 14 сакавіка.

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй плянуе афіцыйна запусьціць працэдуру выхаду краіны з Эўразьвязу 14 сакавіка.

На гэтым тыдні Мэй заявіла, што Лёндан і Эўразьвяз гатовыя да перамоваў наконт Брэкзіту, піша The Daily Telegraf. Выхад Вялікабрытаніі з ЭЗ першапачаткова плянавалася запусьціць да канца сакавіка. Аднак на ранейшым пачатку Брэкзіту настойвае кабінэт міністраў.

У чэрвені 2016 году жыхары Вялікабрытаніі выказаліся за выхад з Эўразьвязу. У сярэдзіне лютага Палата абшчын ухваліла законапраект, які дае права ўраду пачаць перамовы пра Брэкзіт. Дакумэнт перадалі ў Палату лордаў, якая яго таксама ўхваліла, але з папраўкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG