Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрэза Мэй: «Надышоў час выйсьці з Эўразьвязу»


Тэрэза Мэй
Тэрэза Мэй

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што Лёндан і Эўразьвяз гатовыя прыступіць да перамоваў па так званым «Брэкзіт» (Brexit). Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі, яна сказала, што «надышоў час выйсьці з Эўразьвязу».

Паводле Тэрэзы Мэй, эўрапейскія партнэры далі выразна зразумець, што ўжо гатовыя пачаць перамовы аб «Брэкзіт», афіцыйны запуск якіх адбудзецца ў канцы сакавіка.

У чэрвені 2016 году жыхары Вялікай Брытаніі выказаліся за выхад з Эўразьвязу. У сярэдзіне лютага Палата абшчынаў ухваліла законапраект, які дае права ўраду пачаць перамовы аб «Брэкзіт». Дакумэнт быў перададзены ў Палату лордаў, якая яго таксама ўхваліла, аднак з папраўкамі. Чакаецца, што канчатковая вэрсія закона будзе прынятая да канца сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG