Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Брытаніі апублікаваў законапраект, які запускае Brexit


Урад Вялікабрытаніі апублікаваў законапраект аб выхадзе з Эўразьвязу. Яго абмеркаваньне ў парлямэнце заплянаванае на 31 студзеня. Рашэньне Палаты абшчынаў будзе вынесена 8 лютага.

У аўторак Вярхоўны суд Вялікабрытаніі абавязаў кабінэт міністраў атрымаць ухваленьне парлямэнту, каб задзейнічаць 50-ы артыкул Лісабонскай дамовы, якая запускае працэс выхаду з адзінай Эўропы.

Прэм’ер Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй раней заяўляла пра пляны пачаць працэдуру выхаду не пазьней за сакавік 2017 году. Большасьць дэпутатаў брытанскага парлямэнту выступае за захаваньне членства ў Эўразьвязе. Галасаваньне можа значна зацягнуць працэс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG