Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі пасьля нават самага невялікага па часе падарожжа вяртаюся дамоў, я не пазнаю сваёй кватэры і сваіх рэчаў.

Усё як быццам не на сваіх месцах.

Я не адчуваю, што яны (рэчы) мне належаць.

Шмат што пачынае раздражняць і пужаць...

Рэчы жывуць сваім жыцьцём. Яны бунтуюць, хаваюцца, здраджваюць, як быццам гаворачы:

«Ты больш не наш Гаспадар! І ніколі ім ня быў! Ідзі адсюль і больш не вяртайся!»

Але куды ісьці?

І вось зноў, дзякуючы ўсім магчымым кампрамісам і намаганьням, ты «падпісваеш» зь імі (рэчамі) перамір’е... Да новага вяртаньня.

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG