Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Дашкевіча зьняволілі за Курапаты на трое сутак


Чатыры спробы затрыманьня Зьмітра Дашкевіча ў жывым эфіры
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:51 0:00

Чатыры спробы затрыманьня Зьмітра Дашкевіча ў жывым эфіры

Суд Савецкага раёну Менску пакараў лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча трыма суткамі адміністрацыйнага арышту.

Актывіст абвінавацілі паводле пяці артыкулаў адміністрацыйнага кодэксу аб дробным хуліганстве, парушэньні правілаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў, а таксама непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. А менавіта — за ўсталяваньне намёту на месцы будаўніцтва каля ўрочышча Курапаты, за перашкоды ў будаўніцтве праз знаходжаньне на даху трактара, за правядзеньне гарадзкога мітынгу ў Курапатах, а таксама за, нібыта, непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі падчас затрыманьня.

Судзьдзя адмовіў Зьмітру Дашкевічу весьці працэс па-беларуску, забараніў відэаздымкі, а таксама адмовіў у хадайніцтве праглядзець відэазапіс затрыманьня актывіста.

Міліцыянт, які затрымліваў Зьмітра Дашкевіча, у судзе Савецкага раёну. Дашкевіч абвінавачвае яго ў скраданьні тэлефона
Міліцыянт, які затрымліваў Зьмітра Дашкевіча, у судзе Савецкага раёну. Дашкевіч абвінавачвае яго ў скраданьні тэлефона



У судзе сьведчылі міліцыянты, якія затрымлівалі Зьмітра і якія дзяжурылі ў Курапатах. Зьміцер Дашкевіч назваў іх сьведчаньні хлусьнёй і папярэдзіў пра адказнасьць за антыхрысьціянскія ўчынкі.

Падтрымаць Зьмітра Дашкевіча ў судзе прышлі некалькі дзесяткаў чалавек, у тым ліку жонка Наста і паплечнік Зьмітра Сяргей Пальчэўскі, які падчас працэсу над Зьмітром быў вызвалены пасьля трох сутак арышту і адразу прыехаў у суд падтрымаць сябра.

Рашэньне аб адміністрацыйным зьняволеньні цягам трох сутак суд вынес пасьля двухгадзіннага перапынку, а 20.00 вечара.

Рашэньне аб зьняволеньні Зьміцер Дашкевіч назваў гібрыднай вайной улады супраць грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Вынясеньне прысуду

Невядомыя схапілі Зьмітра Дашкевіча ў жывым эфіры

Прамаўляе Зьміцер Дашкевіч
Прамаўляе Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч у судзе
Зьміцер Дашкевіч у судзе

Затрыманьне адбылося непадалёк ад Сядзібы БНФ, дзе пачаўся збор подпісаў пад адкрытым лістом да Міністэрства культуры з патрабаваньнем прыняць новы праект зонаў аховы мэмарыялу «Курапаты». У час падпісаньня Дашкевіч, ініцыятар абароны Купапатаў, казаў:

«Мажліва Шорац (старшыня Менгарвыканкаму – РС.) будзе шукаць іншых забудоўшчыкаў, у кожным выпадку, нам усім разам – сотням чалавек – нам атрымалася вывесьці тэму на агульнанацыянальны ўзровень абмеркаваньня».

Пасьля падпісаньня Дашкевіч выйшаў з пад’езду Сядзібы, накіроўваўся да аўтамабілю.

Невядомыя, якія схапілі Дашкевіча. Кадр з жывой трансьляцыі:

Празь некалькі хвілінаў пасьля затрыманьня старшыня Руху «За свабоду» Юры Габарэвіч выставіў у сваім профілі на Facebook відэа затрыманьня. Ён дадае, што пад Сядзібай БНФ застаецца стаяць сіні мікрааўтобус, вядомы па ранейшых затрыманьнях дэмакратычных актывістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG