Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наша зіма і сьнежная, і доўгая, і сапраўды халодная. Ужо здаецца адліга, ці сонца засьвеціць па-асабліваму — па-веснавому, але не. Уночы прымаразак і колькі дзён валіць сьнег. І ты разумееш, што зіма яшчэ доўга не саступіць.

Так і з мовай. Ужо цяжка паверыць, што гадоў трыццаць таму вёска спрэс гаварыла па-беларуску, а горад — пераважна на трасянцы. Тэлебачаньне перавялі на расейскую. Папераводзілі вучняў, што адвучыліся сем год па-беларуску, — на расейскую.

Сёньня адліга, і мы з малюпашыкам гулялі на надворку. Я ёй забараняю лезьці ў невялічкую калюжу, а яна мне: «Не хвалюйся, тата!»

Уночы маюцца быць прымаразкі, але я перакананы — вясна прыйдзе.

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org

XS
SM
MD
LG