Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскага выклікаюць у аддзел прымусовага выкананьня


Віталь Рымашэўскі

Сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага выклікалі ў аддзел прымусовага выкананьня Менскага раёну ў якасьці даўжніка. Ён павінен зьявіцца туды 10 сакавіка.

7 сакавіка ў Заслаўі ў кватэру Віталя Рымашэўскага спрабавалі ўламіцца два судовыя выканаўцы. «Пры гэтым яны без дазволу зайшлі на тэрыторыю заблякаванага ўчастку і напужалі сямігадовую дачку палітыка, якая там гулялася», — паведамляе прэс-служба БХД.

«Прычыны ўварваньня на тэрыторыю, дзе я пражываю, я расцэньваю як спробу запалохаць, аказаць ціск на мяне і на маю сямʼю. Калі я знаходзіўся ў СІЗА КДБ, то непасрэдна чуў ад былога кіраўніка КДБ Зайцава пагрозы маёй сямʼі і пэрсанальна дачцэ. І цяпер, відавочна, сыстэма ўзялася за старое», — сказаў Рымашэўскі.

Палітык сказаў БелаПАН, што ня ведае, пра які доўг вядзецца гаворка. Ён сказаў, што сплаціў усе адміністрацыйныя штрафы за 2016 год:

«Ніякіх паведамленьняў пра даўгі я не атрымліваў. Яны павінны ведаць мой нумар тэлефона, але ніхто мне не тэлефанаваў».

Віталь Рымашэўскі будзе падаваць скаргу ў пракуратуру на дзеяньні судовых выканаўцаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG