Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дрозд: «Званок сябру» ня будзе мець вялікага прапагандысцкага эфэкту


Зьміцер Дрозд
Зьміцер Дрозд

Прапагандысцкі фільм БТ «Званок сябру» ацэньвае былы палітвязень Зьміцер Дрозд.

«Статкевіча як праслухоўвалі, так і праслухоўваюць. Прычым праслухоўваюць і Skype, і Viber. Відавочна, што сочаць за ім і ва Ўкраіне. КДБ ня дрэмле, сочыць усюды. Гэта першае. Другое — фільм зроблены вельмі груба, грунтуецца на старых матэрыялах, якія выкарыстоўваліся ў фільме „Жалезам па шкле“. Відаць, што новы фільм рабіўся ў вялікай сьпешцы, стараліся пасьпець да 25 сакавіка. Фільм выклікае агіду, відавочна, што стараліся запалохаць.

Мэта фільму — зьбіць хвалю вулічных пратэстаў, палохаючы Майданам і тым, што „можа быць, як ва Украіне“. Але я думаю, што гэты фільм ня дасьць вялікага прапагандысцкага выніку. Людзі хочуць выходзіць на акцыі не за Статкевіча ці за кагосьці іншага, а таму, што ня могуць заплаціць „падатак на дармаедзтва“.

Кажуць, што фільм сьведчыць пра канец умоўнай лібэралізацыі, маўляў, актывістаў перасталі арыштоўваць, замест гэтага штрафуюць. Я, аднак, лічу, што ніякай лібэралізацыі і не было. Таму што заплаціць штраф нашмат складаней, чым адбыць некалькі сутак у турме. Цяпер пачынаюць высылаць позвы абаронцам Курапатаў... Дзяржава дзейнічае ў сваім стылі. У яе па-ранейшаму адна функцыя — кантроль над грамадзтвам. Пабачыўшы фільм „Званок сябру“, можна яшчэ раз пераканацца ў тым, што мэтады засталіся тыя самыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG