Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі дагараць бочкі — невядома, можа толькі ранкам». Зьміцер Дашкевіч на месцы лягеру абаронцаў Курапатаў


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч паведаміў у фэйсбуку пра апошні вечар абаронцаў Курапатаў і аб працягу барацьбы.

У інтэрвію карэспандэнту Свабоды ён падвёў вынікі дня:

«Пакуль што ня скончылася, пакуль гараць дзьве бочкі. Калі яны дагараць — невядома, можа толькі ранкам», — сказаў Зьміцер Дашкевіч.

Абаронцы Курапатаў правялі ў намётавым мястэчку каля распачатай будоўлі офіснага цэнтру 15 дзён.

«15 дзён варты, зь якіх пяць дзён вялася будоўля, а 10 дзён будаўнікі разьбіралі сваю будоўлю. Сёньня ў апошні дзень рабочыя прыяжджалі вывозіць рэчы, бэтонамяшалку, цэмэнт. Засталося на пляцоўцы некалькі бэтонных пліт і будка ахоўнікаў, якія ахоўваюць агароджу. Стаяць тут далей, ахоўваць агароджу сэнсу няма. Я думаю, што амаль нулявая верагоднасьць, што дадзены забудоўнік вернецца сюды. Не для таго ён выдзіраў забэтанаваныя пліты і вывозіў тэхніку. Калі гэтая пляцоўка будзе аддадзена іншаму забудоўніку, тады будзем разважаць, з кім нам весьці барацьбу — з гэтымі забудоўнікамі, Шорцам альбо інакш», — сказаў Зьміцер Дашкевіч.

«Дагарае, сьмецьце палім. Засталося крыху рэчаў. Пакуль гараць бочкі, няма ніякай канкрэтыкі», — сказаў Дашкевіч.

— То бок вы пакуль не сыходзіце?

— Пакуль што на месцы, так. Прыбіраем тэрыторыю, дапальваем сьмецьце. Можа, да раніцы будзе дагараць. У кожным разе лягер згорнуты, намётаў няма. А бочкі гараць.

7 сакавіка пройдзе круглы стол па пытаньні далейшай абароны Курапатаў, якая будзе адбывацца ў юрыдычным рэчышчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG