Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП патрабуе вызваліць Натальлю Папкову з псыхіятрычнага дыспансэру


Натальля Папкова

Палітрада АГП апублікавала заяву, якой патрабуе неадкладна вызваліць затрыманую 3 сакавіка ў Берасьці Натальлю Папкову.

Сябру АГП Натальлю Папкову пасьля затрыманьня зьмясьцілі ў псыханэўралягічны дыспансэр, дзе яна абвясьціла галадоўку.

«Затрыманьне сябры Абʼяднанай грамадзянскай партыі Натальлі Папковай зьвязана зь яе палітычнай дзейнасьцю, у прыватнасьці, з актыўным удзелам у „Маршы недармаедаў“ у Берасьці 26 лютага, а таксама з мэтай не дапусьціць яе ўдзелу ў акцыі, заплянаванай на 5 сакавіка».

Выкарыстаньне карнай псыхіятрыі з мэтай перасьледу палітычных апанэнтаў улады зьяўляецца недапушчальным і вяртае Рэспубліку Беларусь у эпоху таталітарызму, лічаць у АГП і патрабуюць неадкладна вызваліць Натальлю Папкову.

«Абʼяднаная грамадзянская партыя пакідае за сабой права настойваць на крымінальным перасьледзе асобаў, якія зьвярнуліся да карнай псыхіятрыі ў дачыненьні да Натальлі Папковой. Інфармацыя пра факт выкарыстаньня ў Рэспубліцы Беларусь карнай псыхіятрыі будзе перададзена спэцдакладчыку ААН па Беларусі і тэматычнаму спэцдакладчыку ААН», — пішуць у заяве сябры палітрады АГП.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG