Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шкадаваньне


Хільдэгард Тарэль, «Мадэль зь люстэркам» (1899)
Хільдэгард Тарэль, «Мадэль зь люстэркам» (1899)

Cтаранна ўбiваю кончыкамi пальцаў крэм у новую маршчынку на твары.

Трэба было б раней пачынаць гэта рабiць...

Сею ў рассадніку насеньне кветак.

Трэба было б раней пасеяць...

Вучу беларускую мову, iмкнучыся запомнiць новыя словы.

Трэба было б раней пачынаць вывучаць...

Гляджу на фота маёй бабулi, успамiнаючы, як яна адказвала на мае часам дурныя пытаньнi: «Не тлумi мне галавы!»

Трэба было б раней спытацца пра самае важнае. Пра што спытацца ўжо не пасьпела...

Пiшу чарговы тэкст.

Трэба было б раней пачынаць пiсаць...

Часам запозна разумееш, што шмат чаго ТРЭБА БЫЛО Б ЗРАБIЦЬ РАНЕЙ... Але як павярнуць назад час, жыцьцё?

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG