Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раўнавага


Рычард Бэрг, «Летні вечар на поўначы» (1900)
Рычард Бэрг, «Летні вечар на поўначы» (1900)

Ёсьць звычкі, ад якіх даводзіцца пакутаваць. Я не кажу, што яны дрэнныя ці небясьпечныя. Але гэтыя звычкі зьядаюць шмат часу («звычкі-хронафагі»).

Напрыклад, бясконцыя вяртаньні дадому, каб праверыць, ці выключаныя прас, пліта, кампутар, ці зачыненая лядоўня, ці фортка, а можа цячэ кран, а можа забыўся ключоў ці мабільнага...

Нейкі карагод фобій, які бязьлітасна жарэ мой час і час маіх родных. Ён высмоктвае ўсе сілы, ператвараючы мяне ў бязвольную, выкінутую на бераг рыбіну.

Адчуваю, што не хапае нейкай «касьмічнай раўнавагі» ў жыцьці.

А ці была яна?

Напэўна, была...

Інакш, ці пісаў бы я ўсё гэта?

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG