У бюджэтных арганізацыях Беларусі сярэдняя зарплата ў студзені 2017 году склала 561,5 рубля (каля 300 даляраў), што на 7,7% менш, чым у сьнежні мінулага году.
Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Белстат.
Рэальная заработная плата ў бюджэтных арганізацыях Беларусі ў студзені 2017 году ў параўнаньні са студзенем 2016-га зьменшылася на 2,4%, у параўнаньні са сьнежнем 2016-га — на 8,5%.