Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слуханьні па Курапатах у адміністрацыі Першамайскага раёну пачаліся з канфлікту


Камісія разгляду вынікаў грамадзкіх слуханьняў у складзе 15 чалавек сышла з залі, сарваўшы пасяджэньне, на якім мелі быць перагледжаныя вынікі грамадзкіх слуханьняў пра будоўлю каля Курапатаў.

Апроч прадстаўнікоў камісіі, у залю прыйшлі каля 30 мясцовых жыхароў і прадстаўнікоў грамадзкасьці, сярод якіх Аляксей Янукевіч, Юры Беленькі, Павал Севярынец.

Намесьнік адміністрацыі раёну Васіль Касавец адмовіўся пачынаць паседжаньне, пакуль там шмат людзей.

Васіль Касавец
Васіль Касавец

Грамадзкасьць настойвае, што была парушаная працэдура вываду з ахоўнай зоны ўчастку каля Курапатаў, дзе пачалі будаваць офісны цэнтар.

Намесьнік старшыні адміністрацыі Васіль Касавец пайшоў раіцца з начальствам, з прасторнай залі камісія перайшла ў цесны кабінэт. Людзі пайшлі за імі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG