Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежны журналіст Аркадзь Бабчанка пакінуў Расею


Журналіст Аркадзь Бабчанка пакінуў Расею. Паводле ягоных словаў, у яго зьявіліся зьвесткі, што яму «лепш нейкі час пажыць за межамі» радзімы.

Пра гэта паведамляе партал «Такія справы». Распавесьці пра канкрэтныя прычыны свайго адʼезду Бабчанка адмовіўся, аднак адзначыў, што гэта зьвязана з пытаньнем яго «свабоды або несвабоды». Цяпер журналіст знаходзіцца ў Чэхіі.

У сьнежні 2016 года Бабчанка адмовіўся выказваць спачуваньні родным і блізкім загінулых пры крушэньні самалёта Ту-154 Міністэрства абароны Расеі над Чорным морам. Ён патлумачыў гэта тым, што ахвяры авіякатастрофы, якія накіроўваліся ў Сырыю, як выказаўся журналіст, «сьпявалі і скакалі ў падтрымку» расейскіх уладаў.

Пасьля гэтага калумніст «Комсомольской правды» Анатоль Жыхароў заклікаў узбудзіць крымінальную справу ў дачыненьні да Бабчанкі, а дэпутат Дзярждумы Расеі Віталь Мілонаў прыгразіў журналісту пазбаўленьнем грамадзянства.

XS
SM
MD
LG