Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскага «недармаеда» Сямёнава ўладкавалі на працу вартаўніком


Аляксандар Сямёнаў

Гомельскі гарвыканкам вызваліў ад выплаты збору на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў беспрацоўнага гамельчука Аляксандара Сямёнава перад судом, выніковае пасяджэньне якога мае адбыцца 21 лютага. Як высьветліў БелаПАН, Сямёнава яшчэ і ўладкавалі на працу вартаўніком у адну з арганізацыяў.

Сямёнаў падаў першую вядомую позву супраць падатковай інспэкцыі аб вызваленьні ад «падатку на дармаедаў» пасьля безвыніковых спобаў аспрэчыць яго ў раённай і абласной інспэкцыях і гарвыканкаме. На пачатку суду заля была перапоўненая.

52-гадовы Аляксандар Сямёнаў мае дзьве вышэйшыя адукацыі і дваццаць восем гадоў працоўнага стажу. Раней ён працаваў інжынэрам-электрыкам на заводзе, займаў розныя пасады ў «Гомельхлебпраме» і «Аблгандальсаюзе». Пасьля гэтага некаторы час працаваў з братам у Расеі, пакуль іхны бізнэс не абвалілі тамтэйшыя дзялкі. Зь 2013 году Сямёнаў займаўся на лецішчы гародам, бо на працу яго ня бралі — найперш праз узрост.

XS
SM
MD
LG