Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маршы «дармаедаў» не паўплываюць на дзейнасьць Мінпрацы


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ня мае камэнтароў наконт «маршаў абураных беларусаў» у сталіцы ды абласных цэнтрах Беларусі.

Свабода зьвярнулася да прэсавай сакратаркі ведамства Тацяны Максімавай з просьбай патлумачыць, ці будзе ўлічаная масавая незадаволенасьць беларусаў у далейшай дзейнасьці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Супрацоўніца міністэрства сказала, што аб пратэстах «дармаедаў» ведае, але ніякіх дадатковых захадаў не плянуецца. «Нам няма чаго пракамэнтаваць па сутнасьці гэтага пытаньня», — канстатавала суразмоўца.

XS
SM
MD
LG