Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прабуджэньне


Джон Уільям Годвард, “Амарыліс” (1903)
Джон Уільям Годвард, “Амарыліс” (1903)

«Усё! Апошнi раз займаюся гэтай кветкай», — думаю, абразаючы пажоўклае лicьцё. Раз на год цьвiце... Хаваю яе ў прахалоднае месца для доўгага сну.

Iдзе час. Аднойчы выяўляю ў цыбулiне маленькае зялёнае вочка. Быццам падмiргвае мне: «Я прачнулася...» З гэтым далiкатным парастачкам немагчыма расстацца.

Ладна! Але апошнi раз! Стаўлю на падваконьнiк. Палiваю. З гэтага моманту губляю спакой. Як расьце? Што зьмянiлася? Падкармiць?

Нарэшце — трыюмф! На фоне халоднага зiмовага пэйзажу за вакном расьцьвiтае, цешачы i грэючы сэрца, велiзарнае, яркае, сапраўды каралеўскае суквецьце прывезенага з Амстэрдаму Amaryllis’а.

Бывае прыгажосьць недаўгавечная, але яна вартая таго, каб яe ўбачыць!

Як добра, што не аддала цуд-кветку!!!

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG