Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь купіла 600 тысяч барэляў іранскай нафты


Такую інфармацыю паведамляе Нацыянальная іранская нафтавая кампанія.

У прэсавым рэлізе кампанія паведамляе пра кантракт, заключаны з даччыным прадпрыемствам «Беларусьнафты» — Beloil Polska.

Беларусь упершыню купляе іранскую нафту пасьля адмены міжнародных санкцый супраць Ірана ў 2017 годзе.

Аўтары прэсавага рэлізу спасылаюцца на дадзеныя міжнароднай агенцыі Reuters, паводле якіх судна з сырой нафтай прыбудзе альбо ў Адэсу, альбо ў Вэнтсьпілс, бо канчатковага лягістычнага рашэньня яшчэ няма.

Прэс-рэліз таксама паведамляе, што Беларусь шукае шляхоў альтэрнатыўных паставак нафты пасьля таго, як Расея скараціла свой экспарт у 2016 годзе з 24 да 18 мільёнаў тон (гэта каля 132 мільёнаў барэляў) на фоне газавых спрэчак паміж краінамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG