Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША месца звольненага за сувязі з Расеяй Фліна зойме віцэ-адмірал


Віцэ-адмірал Робэрт Гарвард

Пра вылучэньне адміністрацыяй Дональда Трампа кандыдатуры Робэрта Гарвада агенцтву Reuters стала вядома ад амэрыканскіх афіцыйных асобаў.

Ранейшы дарадца ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Майкл Флін сышоў 13 лютага ў адстаўку пасьля таго, як стала вядома пра яго сьнежаньскую тэлефонную размову з паслом РФ Сяргеем Кісьляком. Флін абмяркоўваў з дыпляматам магчымую адмену амэрыканскіх санкцыяў супраць Расеі. Гэта зьяўляецца парушэньнем правілаў, паколькі тады прэзыдэнт Трамп яшчэ не заступіў на пасаду і не прыняў свайго ўласнага рашэньня ў такім важным пытаньні.

Кіраўнікі Кангрэсу маюць намер расьсьледаваць сытуацыю з Майклам Флінам.

XS
SM
MD
LG