Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Трампа Флін пайшоў у адстаўку праз кантакты з Расеяй


Майкл Флін

Дарадца Белага дома ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Майкл Флін падаў у адстаўку. Гэта адбылося позна ўвечары 13 лютага пасьля таго, як ён прызнаў, што ўвёў у зман службоўцаў з каманды прэзыдэнта Трампа наконт зьместу сваіх кантактаў з паслом Расеі ў ЗША.

Флін спачатку сказаў віцэ-прэзыдэнту Майку Пэнсу, што ў сьнежні 2016 году падчас неаднаразовых гутарак з паслом Расеі Сяргеем Кісьляком не абмяркоўваў санкцыяў у той час, калі былы прэзыдэнт ЗША Барак Абама рыхтаваў новыя санкцыі супраць Расеі з прычыны магчымага ўмяшаньня Масквы ў прэзыдэнцкія выбары.

Гэтыя заявы Фліна дазволілі Пэнсу ў тэлевізійным інтэрвію выступіць у абарону дарадцы ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі.

Але празь некаторы час Флін у адказ на апублікаваныя даклады амэрыканскіх спэцслужбаў прызнаў, што, магчыма, абмяркоўваў санкцыі з Кісьляком. Такое абмеркаваньне магло быць парушэньнем законаў ЗША, якія забараняюць прыватным асобам (а ў сьнежні 2016 году Флін яшчэ не займаў ніякіх афіцыйных пасадаў) весьці зьнешнепалітычныя перамовы.

Флін быў адданым прыхільнікам Трампа падчас усёй выбарчай кампаніі 2016 году, але ягоныя сувязі з Расеяй выклікалі заклапочанасьць сярод іншых дарадцаў 45-га прэзыдэнта ЗША.

Белы дом пасьля адстаўкі Фліна назваў генэрала ў адстаўцы Кіта Келаґа выканаўцам абавязкаў дарадцы ў пытаньнях бясьпекі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG