Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Расеі: закупка 20 тысяч мэдалёў за ўдзел у апэрацыі ў Сырыі — памылка


Расейскія вайскоўцы ў Алепа, 2017
Расейскія вайскоўцы ў Алепа, 2017

У Міністэрстве абароны Расеі абверглі інфармацыю аб закупцы 20 тысяч мэдалёў «Удзельніку ваеннай апэрацыі ў Сырыі». У ведамстве сьцьвярджаюць, што пры разьмяшчэньні інфармацыі аб тэндэры была дапушчана памылка — плянуецца закупіць усяго дзьве тысячы мэдалёў.

Інфармацыя пра тое, што Мінабароны замовіла 20 тысяч мэдалёў «Удзельніку ваеннай апэрацыі ў Сырыі», зьявілася раней у аўторак. У дакумэнтах, апублікаваных на сайце дзяржзакупак, дагэтуль стаіць менавіта гэтая лічба. Ведамства таксама плянуе закупіць па 50 мэдалёў «За вызваленьне Пальміры» і «За разьмініраваньне Пальміры». Сума заказу складае амаль 4,5 мільёна рублёў.

Расея пачала ваенную апэрацыю ў Сырыі ў верасьні 2015 году. Дакладныя дадзеныя пра тое, колькі расейскіх вайскоўцаў удзельнічалі ў баявых дзеяньнях, у Мінабароны не раскрываюць. Пры гэтым летась ведамства замовіла для ўдзельнікаў апэрацыі 10 тысяч мэдалёў.

Паводле зьвестак РІА «Новости», мэдалём за ўдзел у ваеннай апэрацыі будуць узнагароджаныя ня толькі вайскоўцы, але і цывільныя асобы. Так, напрыклад, у 2016 годзе мэдалі «За вызваленьне Пальміры», у ліку іншых, атрымалі ўдзельнікі канцэрту ў Пальміры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG