Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея накіравала ў Сырыю батальён з Інгушэтыі, у дадатак да чачэнцаў


Расейскія вайскоўцы ў Алепа, 31 студзеня 2017 году
Расейскія вайскоўцы ў Алепа, 31 студзеня 2017 году

У Сырыю з Інгушэтыі накіраваны батальён ваеннай паліцыі, распавёў кіраўнік паўночнакаўкаскай рэспублікі Юнус-Бэк Яўкураў у інтэрвію расейскаму агенцтву «Новости».

«У нас зьехаў у Сырыю батальён ваеннай паліцыі зь ліку жыхароў рэспублікі для працы ў тых населеных пунктах, гарадах, дзе разьведзеныя бакі, падпісаныя мірныя пагадненьні», — сказаў ён.

Паводле Яўкурава, мэта батальёна — міратворчая місія «для гарантаваньня бясьпекі авіягрупы расейскіх Ваенна-касмічных сілаў, а таксама Цэнтра ў справе прымірэньня варагуючых бакоў у Сырыі».

Раней стала вядома, што ў батальёне вайсковай паліцыі ў Сырыі служаць чачэнцы. Маскоўская «Новая газета» сьцьвярджала, што ў асяродзьдьзі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава сфармавалі два батальёна па 600 чалавек з байцоў спэцыяльнага прызначэньня батальёнаў «Усход» і «Захад», а кіраваў працэсам асабіста дэпутат Дзярждумы РФ Адам Дзелімханаў.

Рамзан Кадыраў, камэнтуючы паведамленьні пра чачэнскі атрад, заявіў, што названых падразьдзяленьняў у рэспубліцы не існуе. Але сам факт адпраўкі ў Сырыю чачэнскіх вайскоўцаў і паліцыянтаў Кадыраў не абверг і не пацьвердзіў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG