Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра Жадана: Хапун, пратакол і начоўка ў міліцыі...


Саўка ды Грышка пра Жадана
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:30 0:00

Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць забарону на ўезд у Беларусь для ўкраінскага паэта Сяргея Жадана, а потым яе скасаваньне.

Грышка:
Якая абразьлівая навіна!
Дэпартавалі ад нас Жадана.
Прыйшлі ўначы да яго а другой
І болей, гавораць, да нас — ні нагой!

Саўка:
Закон справядлівы, хаця і суровы.
Убіў, можа, Гіві он ці Матаролу?
А можэт, он очэнь і очэнь апасен?
Я, в обшчэм, с рэшэніем эцім сагласен.

Разам:
Хапун, пратакол і начоўка ў міліцыі -
Гэта беларуская наша традыцыя.

Грышка:
Дык што, расейцам цяпер вырашаць -
Хто тут, у нас, будзе вершы чытаць?
Хто будзе граць, хто будзе сьпяваць?
Прыдурак ты, Саўка, што шчэ тут сказаць?

Саўка:
Пака мы з табой тут судзілі-радзілі,
Ані ўжо рэшэнье сваё адмянілі.

Грышка:
Ага, адмянілі... Дзівосны наш час!
Але, ўсё адно, ёсьць традыцыі ў нас.

Разам:
Хапун, пратакол і начоўка ў міліцыі -
Гэта беларуская наша традыцыя.

XS
SM
MD
LG