Напярэдадні прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган зацьвердзіў канстытуцыйныя папраўкі, ухваленыя раней парлямэнтам. Перад ўсенародным галасаваньнем яны павінны быць апублікаваныя ва «Ўрадавым бюлетэні».
У выпадку падтрымкі канстытуцыйных паправак на рэфэрэндуме Турэччына з парлямэнцкай рэспублікі ператворыцца ў прэзыдэнцкую.
Прадугледжваецца кардынальнае пашырэньне паўнамоцтваў прэзыдэнта, які надзяляецца правам прызначаць міністраў і іншых вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў, распускаць парлямэнт, прызначаць выбары, уводзіць надзвычайнае становішча, пры якім можа выдаваць указы, не абмежаваныя ніякімі законамі. Вяртаецца паняцьце «кіраўнік дзяржавы», якое не магло ўжывацца апошнія 35 гадоў.
Эрдаган заявіў, што канстытуцыйная рэформа забясьпечыць стабільнасьць «у неспакойны час». Яго апанэнты лічаць, што ёсьць пагроза стварэньня аўтарытарнага рэжыму.