Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выспу на Курылах назвалі ў гонар беларуса


Прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў распараджэньне надаць назвы пяці безназоўным астравам Курыльскай грады. Адзін зь іх атрымаў назву Грамыка — ад імя міністра замежных справаў СССР.

Андрэй Грамыка нарадзіўся ў Веткаўскім раёне на Гомельшчыне. Быў савецкім дзяржаўным дзеячом і дыпляматам, старшынём прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР. У 1944 годзе ўзначальваў дэлегацыю СССР на канфэрэнцыі ў стварэньні ААН. Пасаду міністра замежных справаў СССР займаў 28 гадоў.

Андрэй Грамыка (у цэнтры) побач зь Леанідам Брэжневым.
Андрэй Грамыка (у цэнтры) побач зь Леанідам Брэжневым.

У Расеі і Японіі існуе тэрытарыяльная спрэчка ў сувязі з чатырма выспамі Курыльскай грады, якія пасьля завяршэньня ІІ Усясьветнай вайны перайшлі пад кантроль СССР. Тэрытарыяльная спрэчка ёсьць галоўнай перашкодай для падпісаньня паміж Расеяй і Японіяй мірнай дамовы, якой з часоў капітуляцыі Токіё ў 1945 годзе так і няма. Тэрытарыяльная прыналежнасьць астравоў, якім рашэньнем ураду Расеі 11 лютага прысвоеныя назвы, сёньня нікім не аспрэчваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG