Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія: Палата грамадаў ухваліла законапраект аб выхадзе з ЭЗ


У Вялікай Брытаніі Палата грамадаў 8 лютага ўхваліла законапраект аб выхадзе краіны з Эўрапейскага зьвязу.

На фінальным этапе дэбатаў за дакумэнт прагаласавала большасьць дэпутатаў ніжняй палаты парлямэнту.

Законапраект перадалі ў Палату лордаў.

У выпадку яго прыняцьця ўрад Тэрэзы Мэй пачне працэдуру выхаду згодна з артыкулам 50 Лісабонскай дамовы аб ЭЗ. Перамовы з кіраўніцтвам Эўразьвязу пра гэта павінны пачацца да канца сакавіка.

Канчатковыя ўмовы выхаду Вялікай Брытаніі з ЭЗ павінны быць узгодненыя за два гады.

Урад Вялікай Брытаніі 2 лютага апублікаваў плян выхаду краіны з Эўрапейскага зьвязу. У дакумэнце гаворыцца, што Лёндан імкнецца да «актыўных будучых стасункаў з ЭЗ», у той жа час «кантралюючы сваё заканадаўства» ды іміграцыію.

На рэфэрэндуме 23 чэрвеня 2016 большасьць брытанцаў прагаласавала за выхад з ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG