Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навошта Крэмль ставіць на ўльтраправую Марын Лё Пэн


Марын Лё Пэн ідзе на прэзыдэнцкія выбары ў Францыі пад лёзунгам выхаду з Эўразьвязу. Лідэр партыі «Нацыянальны фронт» заявіла ў эфіры тэлеканалу LCI, што ў выпадку сваёй перамогі правядзе рэфэрэндум аб выхадзе з ЭЗ. А калі грамадзяне яе не падтрымаюць, Лё Пэн паабяцала сысьці ў адстаўку.

Паводле прагнозаў, у лідэра ўльтраправых ўпершыню ёсьць шанцы перамагчы, прынамсі сацыёлягі сьцьвярджаюць, што Марын Лё Пэн выходзіць у другі тур. Там жа можа апынуцца лідэр палітычнага руху «Наперад», былы міністар эканомікі, цэнтрыст Эмануэль Макрон. Трэці кандыдат — сацыяліст Франсуа Фіён — вымушаны апраўдвацца за фінансавыя махінацыі, у якіх замяшаныя ён сам, ягоная жонка і дзеці. Палітык праз гэта можа выбыць з гонкі.

Расею зь сям’ёй Лё Пэн зьвязваюць даўнія адносіны. Бацька цяперашняга лідэра «Нацыянальнага фронту» і ранейшы лідэр партыі Жан-Мары Лё Пэн у Расеі бываў шмат разоў. Вядома, напрыклад, пра яго цесную дружбу з Уладзімірам Жырыноўскім і іншымі расейскімі палітыкамі. Марын Лё Пэн таксама ня раз прызнавалася, што бачыць у Маскве аднаго з галоўных сваіх саюзьнікаў.

Грошы праваслаўных бізнэсмэнаў і сяброўства Лё Пэн з прадстаўнікамі «Адзінай Расеі»

Лістапад 2014-га году. На зьезьдзе «Нацыянальнага фронту» ў Ліёне бурнымі аплядысмэнтамі сустракаюць намесьніка старшыні расейскай Дзярждумы, актывіста «Адзінай Расеі» Андрэя Ісаева.

Да гэтага моманту Расея і ўльтраправая француская партыя на чале з Марын Лё Пэн сябруюць дамамі ўжо больш за тры гады.

Упершыню на расейскую тэму публічна Марын Лё Пэн выказалася празь некалькі месяцаў пасьля свайго абраньня на пасаду лідэра «Нацыянальнага фронту».

«Я прызнаю, і я гэтага не хаваю, што ў некаторай ступені захапляюся Уладзімірам Пуціным», — сказала яна ў кастрычніку 2011 году ў інтэрвію «Камэрсанту».

Першы афіцыйны візыт Марын Лё Пэн у Расею адбыўся ў чэрвені 2013 году. Акрамя сустрэч са сьпікерам Дзярждумы Сяргеем Нарышкіным і віцэ-прэм’ерам Дзьмітрыем Рагозіным, адбыўся і загадкавы круглы стол на тэму «Маральнасьць і дэмакратыя», які прайшоў у Крыме амаль за год да анэксіі.

Жаніцьба на настаўніцы і таемная перапіска Эмануэля Макрона, галоўнага суперніка Марын Лё Пэн

Былы міністар эканомікі Францыі Эмануэль Макрон стаў героем публікацый глянцавых часопісаў, якія пераказваюць гісторыю яго знаёмства з жонкай. Яна да замужжа была настаўніцай Макрона ў школе. Палітык ня быў заўважаны ў гучных скандалах, і паводле апытаньняў, можа набраць у другім туры больш за 60% галасоў.

Эмануэлю Макрону яшчэ няма сарака. І калі ён патрапіць у Элісэйскі палац, то стане самым маладым прэзыдэнтам Пятай Рэспублікі, адабраўшы гэты гонар у Валеры Жыскар д’Эстэна — той заняў прэзыдэнцкую пасаду ў 48 гадоў.

Макрон — цёмны конік гэтых выбараў. Ён зьявіўся зь ніадкуль і стаў кандыдатам для тых, у каго рука не паднімецца галасаваць за Лё Пэн.

«Шанцы Марын Лё Пэн роўныя нулю». Як Крэмль можа прайграць францускія выбары

Напярэдадні выбараў Фэйсбук запусьціў разам з францускімі СМІ праект па барацьбе з распаўсюджваньнем ілжывых навінаў. У супольнасьць фактчэкераў ўвайшлі вядучыя францускія мэдыі.

Заснавальнік сайту Wikileaks Джуліян Асанж сьцьвярджае, што валодае інфармацыяй, якая кідае цень на аднаго з кандыдатаў. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША Wikileaks атрымаў і апублікаваў тысячы прыватных лістоў Гілары Клінтан.

Па словах Асанжа, у новай уцечцы зьмяшчаецца перапіска з Эмануэлем Макронам, якая можа яго скампрамэтаваць. Гэтую заява адразу зьявілася на францускай версіі сайту тэлеканалу Russia Today.

Таксама незадоўга да выбараў у Францыі тэлеканал Russia Today атрымаў дадатковае фінансаваньне ў памеры 1,22 мільярда рублёў на арганізацыю вяшчаньня на францускай мове.

Пра верагоднасьць посьпеху прапаганды Крамля падчас выбараў у Францыі журналісты нашага радыё Цімур Алеўскі і Сакен Аймурзаеў пагаварылі з дырэктарам цэнтру вывучэньня Францыі Інстытуту Эўропы Расейскай Акадэміі навук Юрыем Рубінскім.

Алеўскі: Мы хацелі б запытацца ў вас, наколькі сапраўды абгрунтаванае адчуваньне, што і сацыяльныя сеткі, і замежныя СМІ, у тым ліку расейскія, могуць неяк на францускія выбары паўплываць?

Рубінскі: Сёньня на цяперашнім этапе ніякіх зьвестак на гэты конт няма. І, уласна, калі параўнаць расейскі сьлед, так бы мовіць, у сродках масавай інфармацыі ў перадвыбарчай кампаніі ЗША, асабліва пасьля яе заканчэньня, і ў Францыі — ну, вядома, у ЗША гэта значна больш маштабнае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG