Падзеі 8 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.
Афіша
Міжнародная кніжная выстава-кірмаш
У Менску 8 лютага адкрыецца штогадовая кніжная выстава з удзелам міжнародных гасьцей. Свае павільёны адкрыюць амбасады Вялікай Брытаніі, ЗША, Нямеччыны і Францыі.
Менск, «Белэкспа» (праспэкт Пераможцаў, 14).
Адкрыцьцё выставы а 12-й гадзіне.
Уваход вольны.
Амэрыканскія нобэлеўскія ляўрэаты па літаратуры
На стэндзе амбасады ЗША на Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы пройдзе гульня-віктарына «Амэрыканскія нобэлеўскія ляўрэаты па літаратуры». Да ўдзелу запрашаюцца каманды з 4 чалавек.
Гульня пройдзе на ангельскай мове. Камандам трэба даслаць кантактную інфармацыю на belarusprogram@state.gov.
Менск, «Белэкспа» (праспэкт Пераможцаў, 14).
Пачатак у 16:00.
Дзень у гісторыі
1649 — падчас паўстаньня Багдана Хмяльніцкага войскі Яна Радзівіла адбілі першую спробу захапіць Мазыр.
2002 — Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш адкрыў Зімовыя Алімпійскія гульні ў Солт-Лэйк-Сіці.
У гэты дзень нарадзіліся
1886 — Васіль Дружчыц, беларускі гісторык.
1914 — Валянцін Таўлай, беларускі паэт, літаратуразнаўца, заходнебеларускі дзеяч.
1921 — Іван Мележ, беларускі пісьменьнік, аўтар раману «Людзі на балоце».
1928 — Жуль Вэрн, францускі пісьменьнік, заснавальнік жанру навуковай фантастыкі.
1929 — Леанід Лыч, беларускі гісторык.
У памяці
1909 — Мечыслаў Карловіч, польскі кампазытар і дырыжор, родам зь Вішнева на Смаргоншчыне.