Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль патрабуе прабачэньняў ад тэлеканалу FoxNews за словы пра Пуціна — «забойцу»


Прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў назваў абразьлівай рэпліку журналіста тэлеканалу Fox News, які падчас інтэрвію прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа назваў расейскага лідэра Ўладзіміра Пуціна «забойцам».

«Мы лічым падобныя словы карэспандэнта Fox News недапушчальнымі і абразьлівымі», — заявіў прадстаўнік Крамля. «Вядома, аддалі перавагу б атрымаць прабачэньні на адрас прэзыдэнта ад такой паважана1 кампаніі», — сказаў Пяскоў.

5 лютага прэзыдэнт ЗША даў інтэрвію тэлеканалу Fox News. У ім Трамп ацаніў пэрспэктывы сваіх адносін з Пуціным. На рэпліку вядучага Біла ОʼРайлі пра Пуціна — «але ён жа забойца», Трамп адказаў, што ў ЗША таксама шмат забойцаў і ўспомніў пра вайну ў Іраку.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG