Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі Марын Лё Пэн абвясьціла пра пачатак прэзыдэнцкай кампаніі

Марын Лё Пэн
Марын Лё Пэн

Лідэр францускай ультраправай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн абвясьціла пра пачатак сваёй прэзыдэнцкай кампаніі. Выступаючы перад прыхільнікамі ў горадзе Ліёне, яна паабяцала змагацца з глябалізацыяй і ісламскім фундамэнталізмам.

Марын Лё Пэн запэўніла, што ў выпадку перамогі ў першыя шэсьць месяцаў прэзыдэнцтва яна правядзе рэфэрэндум аб сяброўстве Францыі ў Эўрапейскім зьвязе. Яна таксама назвала выхад Вялікабрытаніі з ЭЗ і перамогу Дональда Трампа на выбарах прэзыдэнта ЗША перадумовамі для свайго посьпеху.

Першы тур прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі пройдзе 23 красавіка. Паводле апошніх апытаньняў, Лё Пэн можа набраць найбольшую колькасьць галасоў у першым туры выбараў, але наўрад ці пераможа ў другім. На прэзыдэнцкіх выбарах 2012 году Лё Пэн заняла трэцяе месца, набраўшы амаль 18 адсоткаў галасоў.

Чакаецца, што галоўным канкурэнтам Лё Пэн ў перадвыбарнай гонцы будзе незалежны цэнтрыст Эмануэль Макрон, які выступае ў падтрымку захаваньня Францыі ў складзе Эўразьвязу. Кандыдат ад правацэнтрыстаў Франсуа Фіён пасьля фінансавага скандалу, у які апынулася ўцягнутая ягоная жонка, значна саступіў апанэнтам ў рэйтынгу.

XS
SM
MD
LG