Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыяліста Бэнуа Амона вылучылі ў прэзыдэнты Францыі. Рэйтынг Франсуа Фіёна падае


Бэнуа Амон
Бэнуа Амон

У нядзелю, 5 лютага, Бэнуа Амона афіцыйна вылучылі кандыдатам ад Сацыялістычнай партыі на пасаду прэзыдэнта Францыі. Тыдзень таму гэты 49-гадовы палітык, які лічыўся аўтсайдэрам, стаў пераможцам праймэрыз левых, набраўшы 58,69% галасоў у другім туры.

Яго супернік, былы прэмʼер Манюэль Вальс, на цырымоніі не прысутнічаў.

За тыдзень рэйтынг Бэнуа Амона павялічыўся прыкладна на 10% — да 16-17%.

Кандыдат у прэзыдэнты Францыі Франсуа Фіён, які лічыўся адным з фаварытаў прэзыдэнцкай гонкі, сутыкаецца зь ціскам з боку ўласных аднапартыйцаў — кандыдата ад кансэрватараў, які ўпаў у вачах выбаршчыкаў з-за скандалу зь нібыта «фіктыўным працаўладкаваньнем» жонкі, патрабуюць замяніць, паведамляе Reuters 5 лютага.

Рэйтынг кандыдата ад правых і цэнтрыстаў Франсуа Фіёна ўжо ўпаў да 20%. Паводле апытаньняў, ён адстае ад лідэра правай партыі Францыі Нацыянальны фронт Марын Лё Пэн і былога міністра эканомікі Эмануэля Макрона. Прычынай падзеньня рэйтынгу стала гісторыя пра «фіктыўнае працаўладкаваньне» жонкі кандыдата, што актыўна абмяркоўваецца ў СМІ — Пэнэлопа Фіён, якая працуе з мужам у палітыцы ад 1980 году, атрымала € 500 тысяч у пэрыяд з 1998 па 2002 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG