Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пуцін зрабіў недаравальныя памылкі». Франсуа Фіён распачаў прэзыдэнцкую кампанію


Сёньня ў Парыжы адбылася перашая вялікая сустрэча Франсуа Фіёна з прыхільнікамі пасьля праймэрыз. У ёй прынялі ўдзел 15 тысяч чалавек. Кандыдат у прэзыдэнты Францыі ад партыі «Рэспубліканцы» афіцыйна распачаў прэзыдэнцкую кампанію.

Франсуа Фіён, пераможца праймэрыз французскіх правых, 14 студзеня быў абвешчаны кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Францыі.

Свабода сабрала некаторыя выказваньні Фіёна зь сёньняшняй прамовы.

  • «Прэзыдэнт Пуцін зрабіў памылкі і гэтыя памылкі недаравальныя».
  • «Праграма Нацыянальнага фронту — гэта копія праграмы Францускай камуністычнай партыі 1970-х».
  • «Незалежна ад таго хто кіруе ў Вашынгтоне і хто кіруе ў Расеі, мы будуем вялікую свабодную Францыю».
  • «Я хачу Эўропу, якая бароніць сваю прамысловасьць, свае працоўныя месцы з увагі на Кітай, з увагі на Злучаныя Штаты».
  • «Каталіцызм, пратэстантызм, юдаізм не нападаюць на Рэспубліку. У адрозьненьне ад ісламу».
  • «Перад тым, як мы пачнем даваць імігрантам правы, мы павінны быць упэўненыя, ці будуць яны паважаць свае абавязкі».
  • «Дзяржава ня будзе лябараторыяй, якая замяняе маму і тату».
  • «Лепшая сацыяльная палітыка — тая, якая дае працу».
  • «Я лічу сябе прадстаўніком традыцыйнай Францыі. Той, хто ня мае каранёў — ходзіць у вакууме».
  • «Мы павінны сёньня бараніць каштоўнасьці, якія існуюць у Эўропе і Францыі 1000 гадоў».
  • «Амэрыканцы нашы саюзьнікі і нашы сябры, але Францыя не зьяўляецца нічыім васалам, час Эўропе прачынацца».

Былы прэм’ер-міністар Франсуа Фіён, а таксама кіраўніца Нацыянальнага Фронту Марын лё Пэн лічацца фаварытамі прэзыдэнцкай кампаніі ў Францыі.

За імі, паводле апытаньняў, ідзе былы міністар эканомікі Эманюэль Макрон, які пакінуў урад Алянда і стварыў уласны палітычны рух — яго адносяць да левага спэктру палітыкаў.

Чацьвёртае месца ў апытаньнях трымае лідэр крайніх левых Жан-Люк Мэляншон, былы дэпутат Эўрапарлямэнту.

У нядзелю, 29 студзеня, у Францыі ў другім туры адкрытых праймэрыз выберуць кандыдата ў прэзыдэнты ад Сацыялістычнай партыі. За права прадстаўляць сацыялістаў на выбарах кіраўніка дзяржавы гэтай вясной змагаюцца экс-прэм’ер Манюэль Вальс і былы міністр адукацыі Бэнуа Амон. Але кандыдату ад сацыялістаў пакуль прадказваюць 9-10% гадасоў выбарчаў у першым туры.

Прэзыдэнцкія выбары ў Францыі адбудуцца ў два туры: 23 красавіка і 7 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG