Падзеі 27 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня
Афіша
Лятучы ўнівэрсытэт ладзіць лекцыю-чытаньне паэта Алеся Разанава. Яна будзе прысьвечана вершу Міхася Стральцова «Пад шоргат кропель дажджавых...».
Менск, Беларускі саюз дызайнэраў (Брылеўская вуліца, 14).
Пачатак у 18:30.
Уваход вольны.
Канцэрт гурту :B:N:
Гурт :B:N: упершыню за 17 гадоў свайго існаваньня выйдзе на сцэну зь дзяўчатамі. Кампанію музыкам складуць сьпявачкі Паліна Рэспубліка, Анастасія Шпакоўская і ўдзельніца шоў «Х-Фактар» Берта.
Менск, клюб «Бруге» (Партызанскі праспэкт, 6а).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Квіткі каштуюць 14–18 рублёў.
Чэмпіянат Беларусі па брэйк-дансе «NBC Battle Pro 2017»
У спаборніцтвах возьмуць удзел больш за 300 чалавек з Грузіі, Украіны, Літвы, Расеі ды іншых краінаў. Такі чэмпіянат праходзіць у Беларусі ўжо сёмы раз.
Менск, спартыўны комплекс «Цмокi-Мiнск» (Уральская вуліца, 3А).
Пачатак у 16:00
Дзень у гісторыі
1527 — войска ВКЛ на чале з Канстанцінам Астроскім разьбіла крымскіх татараў у бітве на рацэ Альшаніцы (паміж Каневам і Кіевам).
1880 — Томас Эдысан запатэнтаваў электрычную лямпачку.
1913 — у Вільні адбылася першая пастаноўка камэдыі Янкі Купалы «Паўлінка».
1944 — была зьнятая блякада Ленінграду.
1945 — канцэнтрацыйны лягер Асьвенцім быў заняты савецкімі войскамі.
1973 — было заключана Парыскае пагадненьне аб спыненьні вайны ў Віетнаме.
У гэты дзень нарадзіліся
1756 — Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар.
1904 — Іван Чымбург, беларускі філёзаф-марксіст, рэктар БДУ.
1935 — Зіновій Бабій, беларускі опэрны сьпявак.
1948 — Міхаіл Барышнікаў — артыст балету, балетмайстар.
1974 — Уле Эйнар Б’ёрндален, самы тытуляваны біятляніст у гісторыі Алімпійскіх гульняў (Нарвэгія).
У памяці
1901 — Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.
1927 — блаславёны Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі дзяяч Беларусі, Літвы й Польшчы. Біскуп (пазьней арцыбіскуп) Віленскі, аднавіў і ўзначаліў ордэн марыянаў, заснаваў кляштар марыянаў у Друі.
1983 — Луі дэ Фюнэс, францускі актор.
2003 — Ніна Абрамчык, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, пісьменьніца.
2010 — Джэром Дэвід Сэлінджэр, амэрыканскі пісьменьнік.