Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра канфіскацыі машын і людзей


Саўка ды Грышка пра канфіскацыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:24 0:00

Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра канфіскацыі маёмасьці ва ўдзельнікаў апазыцыйных акцыяў пратэсту, але Саўку надта палохаюць некаторыя словы Грышкі.

Грышка:
Пайшоў на мітынг я, як правільны мужчына.
Назаўтра — хоп! — і канфіскоўваюць машыну.
Стаў у пікет я, бо ня вытрымаць ужо -
Забралі пралку, прас і велатрэнажор.

На знак пратэсту стаў на плошчы я з плякатам.
Назаўтра дачу канфіскоўваюць рабяты!
Я ў мэгафон крычэў: «Ня скорымся гэб’ю!»
І вось кватэру канфіскоўваюць маю.

Саўка:
Хто пікецірует, крычыт і міцінгует,
Каню панятна, очэнь многім тот рыскует.
Сядзеў бы ціха, не араў, не вазмушчаўся,
Дык нікагда б з кварцірай-дачай не расстаўся.

Грышка:
Дык гэта што яшчэ! Спадарства, дзякуй Богу,
Што не канфіскавалі хоць мяне самога!
Бо ў нас ня так даўно, вы ведаеце самі,
Што некаторых канфіскоўвалі з канцамі.

Саўка:
Ты што, дурны?! Ну, што, ў натуры, гаварыш ты?!
А скажуць: гэта ўсё сьпявалі Саўка з Грышкам!
Я заяўляю, каб прэсеч все разгаворы:
Пра канфіскат людзей сьпяваў адзін Грыгорый.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG