Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Алеся Адамовіча


Партрэт Алеся Адамовіча
Партрэт Алеся Адамовіча

Падзеі 26 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Дата дня

26 студзеня 1994 году памёр ад інфаркту Алесь Адамовіч, беларускі літаратар і грамадзкі дзяяч. Адамовіч адным зь першых падняў тэму Чарнобыльскай катастрофы і яе сапраўдных маштабаў. Суаўтар кнігі «Я з вогненнай вёскі», аўтар «Хатынскай аповесьці» і сцэнарыст фільмаў «Вайна пад дахамі», «Сыны ідуць у бой» і «Ідзі і глядзі».

Таксама ў гэты дзень

1586 — Нясьвіж атрымаў магдэбурскае права.

1990 — Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб мовах, абвясьціўшы беларускую мову адзінай дзяржаўнай у Беларусі.

1994 — Станіслава Шушкевіча адклікалі з пасады старшыні Вярхоўнага Савету.

У гэты дзень нарадзіліся

1908 — Барыс Малкін, беларускі графік і тэатральны мастак. Афармляў спэктаклі ў тэатрах імя Янкі Купалы і Якуба Коласа, рабіў ілюстрацыі да твораў Купалы і Цёткі.

1947 — Сьвятлана Акружная, народная артыстка Беларусі, з 1969-га акторка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа.

1961 — Уэйн Грэцкі, канадзкі хакеіст беларускага паходжаньня.

У памяці

2003 — пасьля аўтакатастрофы памёр Уладзімер Мулявін, заснавальнік і мастацкі кіраўнік ансамбля «Песьняры», народны артыст Беларусі.

Афіша

Дзень памяці ахвяраў Галакосту

У Менску ў гістарычнай майстэрні імя Левіна пройдзе цырымонія запальваньня зьнічоў каля «Камянёў памяці». Удзел возьмуць прадстаўнікі дыпляматычных місіяў, вязьні канцлягераў, сьведкі ваенных падзеяў, настаўнікі і школьнікі.

Менск, Гістарычная майстэрня імя Левіна (вул. Сухая, 25).
Пачатак а 16-й гадзіне.

Канцэрт Лявона Вольскага «Зімовая акустыка».

Менск, Beer&Wine Bar (вул. Кульман, 9).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход па квітках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG