Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканец беларускага паходжаньня Сяргей Міліян адкажа «на хлусьлівыя заявы палітычных апанэнтаў»


Сяргей Міліян (Sergei/Sergio Millian, пры нараджэньні Сяргей Кукуць)

38-гадовы беларускі амэрыканец Сяргей Міліян, які зьяўляецца прэзыдэнтам Расейска-амэрыканскай гандлёвай палаты ў ЗША, зьбіраецца абвергнуць інфармацыю пра сваю датычнасьць да «антытрампаўскага дасье».

Пра гэта ён паведаміў Свабодзе.

«Неўзабаве будзе адказ на хлусьлівыя заявы палітычных апанэнтаў», — адказаў Сяргей Міліян на просьбу пракамэнтаваць інфармацыю, разьмешчаную ў амэрыканскай газэце The Wall Street Journal, пра тое, што беларус нібыта быў крыніцай найбольш скандальных фрагмэнтаў дасье аб непацьверджаных сувязях прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з Расеяй меркаванаму аўтару дасье, былому супрацоўніку брытанскіх спэцслужбаў Крыстафэру Стылу.

Да нядаўняга часу ў сваіх інтэрвію Міліян казаў пра свае блізкія кантакты зь цяперашнім прэзыдэнтам ЗША. У профілі Міліяна на «Фэйсбуку» стаіць ягоны фотаздымак з інаўгурацыі Дональда Трампа.

Сяргей Міліян (Sergei/Sergio Millian, пры нараджэньні Сяргей Кукуць) нарадзіўся 22 кастрычніка 1978 году ў г. п. Шаркоўшчына Віцебскай вобласьці. У 1995 годзе, скончыўшы школу, паступіў у Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, па заканчэньні якога вучыўся ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі на факультэце мэнэджмэнту па спэцыяльнасьці юрыст. Скончыўшы два курсы навучаньня, ён атрымаў грант на стажаваньне ў ЗША ў міжнароднай адукацыйнай праграме, што фінансуецца Marriott International, Inc.

У біяграфіі адзначаецца, што Міліян «працуе ў сфэры жылой і камэрцыйнай нерухомасьці на нацыянальным і міжнародным узроўні з Trump Organization і The Related Group».

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG