Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп падпіша ўказ аб будаваньні сьцяны на паўднёвай мяжы ЗША


Прэзыдэнт Трамп падпісаў у аўторак указ аб адмове ЗША ад удзелу ў Трансціхаакіянскім гандлёвым партнэрстве
Прэзыдэнт Трамп падпісаў у аўторак указ аб адмове ЗША ад удзелу ў Трансціхаакіянскім гандлёвым партнэрстве

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпіша ў сераду некалькі прэзыдэнцкіх указаў, якія тычацца мераў бясьпекі на мяжы ЗША і Мэксыкі, паведамляюць амэрыканскія сродкі інфармацыі са спасылкай на супрацоўнікаў адміністрацыі Трампа.

Галоўным будзе ўказ аб будаваньні сьцяны на амэрыкана-мэксыканскай мяжы, што было адным з галоўных перадвыбарных абяцаньняў Дональда Трампа. Чакаецца, што ён таксама падпіша ўказ, якім усталёўваюцца новыя правілы абыходжаньня зь людзьмі, затрыманымі пры перасячэньні мяжы. Цяпер далёка ня ўсе зь іх утрымліваюцца пад вартай. Многіх адпускаюць пад падпіску з абяцаньнем зьявіцца ў суд на разгляд іх спраў. Дональд Трамп мае намер санкцыянаваць меры ўзьдзеяньня на гарадзкія ўлады некалькіх гарадоў, якія адмаўляюцца перадаваць незаконных мігрантаў фэдэральным іміграцыйным уладам.

Чакаецца, што да канца тыдня прэзыдэнт Трамп падпіша яшчэ некалькі указаў, у тым ліку ўказ, які рэгулюе ўезд і іміграцыю ў ЗША грамадзянаў Іраку, Сырыі, Самалі, Ірану, Судану, Лібіі, Емэну.

Прэзыдэнт падпіша ўказы падчас візыту ў Міністэрства ўнутранай бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG