Ці спадае хваля абурэньня дэкрэтам аб «дармаедах»? Ці не запозьненай будзе маніфэстацыя супраць дэкрэту, прызначаная на 15 сакавіка? Што ўзьнімае беларусаў на пратэст? Гэтыя пытаньні ў перадачы «Трайны ўдар - Экспэртыза Свабоды» абмяркоўваюць старшыня Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч і заснавальнік гомельскага сайту «Моцныя навіны» Пётар Кузьняцоў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.