Стась прадае тварог на менскім базары па суботах, бо па нядзелях з маленства ходзіць у касьцёл. Але душу традыцыйнага вясковага верніка здавён сьвідруе глябальнае пытаньне: з-за чаго гэта амаль тысячагодзьдзе ня мірацца праваслаўе з каталіцызмам?
Аповед свайго сталага пакупніка пра filioque Стась успрыняў зь недаверам: ня можа быць, каб з-за нейкага незразумелага мудраваньня людзі некалі нават кішкі адно аднаму выпускалі. А вось згадка, што ў царкве прычашчаюцца квасным хлебам, а ў касьцёле бяруць сакрамэнт прэсным, нібы токам яго сьцебанула:
— Дык гэта з-за хлеба мне ў маладосьці маці не дазволіла ажаніцца з суседзкай Галькай?! А я ж па ёй так млеў!..
Мікалай Тоўсьцік
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org