Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастак Купава: «Сёлетні год для нас — год Скарыны, а ня пеўня»


14 студзеня ў Менскім палацы мастацтва прайшоў «Гісторыка-культуралягічны форум», прысьвечаны 500-годзьдзю выхаду першай беларускай кнігі ў Празе.

Арганізатар мерапрыемства мастак Мікола Купава з гэтай нагоды распавёў Свабодзе:

«Мы пачалі гэты год ня зь пеўня, а зь беларускай кнігі. Бо для нас сёлетні год — гэта год Скарыны, а ня пеўня.

Мікола Купава
Мікола Купава

Тое, што адбылося сёньня, гэта толькі пачатак. Да Скарыны будзем вяртацца сёлета яшчэ не аднойчы. Будзе мастацкая дзіцячая выстава, і дарослая — на скарынаўскую тэматыку. І яшчэ шэраг розных грамадзкіх акцыяў.

На жаль, усё даводзіцца рабіць, як кажуць, на грамадзкіх пачатках. Мы накіроўвалі ва ўрад два лісты з просьбаю аб дапамозе — матэрыяльнай і інфармацыйнай. А атрымалі... фігу. Па ўсіх пытаньнях, літаральна па ўсіх. Зараз рыхтуем трэці».

Адам Мальдзіс
Адам Мальдзіс

На пытаньне Свабоды, чаму заля палаца сёньня была амаль пустой, спадар Купава адказаў так:

«Мабыць, мы ўсё ж пралічыліся з днём правядзеньня. Сёньня субота, і, мабыць, людзі кудысьці сіганулі. А з другога боку, мала ўдзельнікаў — гэта аб’ектыўная ілюстрацыя агульнай апатыі і абыякавасьці.

На вялікія аб’явы мы ня маем грошай. Але ж мы карысталіся сацыяльнымі сеткамі, разаслалі асабістыя запрашэньні.

Я ўжо казаў, што сёньняшняя імпрэза — першая. Таму перад наступнай — дзіцячай мастацкай выставай — будзем думаць, як выправіць сытуацыю».

Леанід Акаловіч
Леанід Акаловіч
Ірына Дубянецкая
Ірына Дубянецкая
Алесь Суша
Алесь Суша
Леанід Лыч
Леанід Лыч
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў

Глядзець камэнтары (5)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG