Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд забараніў увоз у Расею больш за 25 тонаў беларускага мяса птушкі


Ілюстрацыйнае фота. Грузавая машына птушкафабрыкі «Петруха», якая належыць кампаніі «Сэрвалюкс»

Рассельгаснагляд не прапусьціў дзьве партыі мяса птушкі вытворчасьці кампаніяў ААТ «Вітконпрадукт» і СЗАТ «Сэрвалюкс». Пра гэта паведамляе ўпраўленьне Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласьцей.

Груз агульным аб’ёмам больш за 25 тонаў накіроўваўся ў Смаленск і Маскву і суправаджаўся вэтэрынарнымі сэртыфікатамі, выдадзенымі Дзяржаўнай вэтэрынарнай службай Беларусі.

Падчас кантролю ў пункце «Красная Горка» ў Смаленскай вобласьці інспэктары высьветлілі, што прадукцыю «Сэрвалюксу» везьлі ў аўтамабілі ў нездавальняючым вэтэрынарна-санітарным стане, а мяса «Вітконпрадукту» перавозілася з парушэньнем тэмпэратурнага рэжыму. Акрамя таго, на некаторых упакоўках не была пазначаная дата вырабу. Частка ж прадукцыі ішла зусім без суправаджальных дакумэнтаў.

У кампаніі «Сэрвалюкс» карэспандэнту Свабоды паабяцалі пракамэнтаваць сытуацыю пазьней.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG